Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны камандуючаму ВПС і кіраўніку ДПК

Генеральскія пагоны / БЕЛТА
Генеральскія пагоны / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка ўручыў у аўторак генеральскія пагоны некалькім афіцэрам. Сярод іх камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук'яновіч і старшыня Дзяржаўнага памежкамітэта Беларусі Канстанцін Моластаў. Абодвум прысвоенае званне генерал-маёра.

Такое ж званне атрымаў начальнік штаба тылу Аляксандр Масолаў.

Андрэй Лук'янавіч у снежні 2021 заняў пасаду намесніка камандуючага, а праз год зрабіўся камандуючым ВПС і войскамі СПА. Да гэтага ён узначальваў ваенную базу ў Мачулішчах. Выпускнік памежнай акадэміі ФСБ Расіі Моластаў змяніў Анатоля Лапо на пасадзе кіраўніка ДПК у канцы траўня. Менавіта з прыходам Моластава ўкраінскія памежнікі звязваюць "крэатыў" на мяжы — апавяданні пра сала, боршч і гарэлку, адрасаваныя ўкраінцам.

"Мы бачым, што ў гэтага чалавека прасочваецца такі след ФСБ, навучання ў памежнай акадэміі ФСБ Расіі. Напэўна, ён такім чынам хоча прадэманстраваць свае ўменні ІПСА (інфармацыйна-псіхалагічныя спецыяльныя аперацыі — рэд.). Але акрамя смеху, акрамя разумення, што гэта недалёкія спробы ўплываць неяк на Украіну, больш нічога не выклікае", — казаў спікер украінскай памежнай службы Андрэй Дземчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі