Лукашэнка: ён усё жыццё круціў гайкі і стане "рэзервам для айцішнікаў"?!

Лукашэнка: ён усё жыццё круціў гайкі і стане "рэзервам для айцішнікаў"?!

9 ліпеня падчас сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ Аляксандр Лукашэнка выказаўся супраць "радыкальных рэформаў". Ён выступае за тое, каб развіваць краіну на базе таго, што ўжо ўдалося дасягнуць, паведамляе БЕЛТА.

Ён абурыўся прапановай "вярнуцца ў 1994 год" і "узяць тую Канстытуцыю, якая была". Гэта відавочна пра ініцыятыву палітвязня і патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі правесці рэферэндум па Канстытуцыі. Лукашэнка катэгарычна супраць вяртання да Канстытуцыі 1994 года. Таксама ён заявіў, што ёсць прапановы прыхільнікаў рынкавых рэформаў значна скараціць колькасць працаўнікоў на некаторых прадпрыемствах. А тыя, хто будзе скарочаны, стануць "рэзервам для айцішнікаў".

Пасля прачытання такой "прапановы" Аляксандр Лукашэнка паехаў на МТЗ. "Стаю перад людзьмі, гляджу на гэтыя ручышчы і думаю: Божа мой, ён усё жыццё круціў гайкі, калупаўся ў трансмісіі, рухавіку, а заўтра яго ў пяцьдзясят-шэсцьдзясят гадоў выкінуць на вуліцу і ён стане "рэзервам для айцішнікаў", — абураўся кіраўнік дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі