Лукашэнка зацвердзіў тэрміны нашэння блузак і гальштукаў для суддзяў

Лукашэнка зацвердзіў тэрміны нашэння блузак і гальштукаў для суддзяў

2 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №358 "Аб мерах па забеспячэнню дзейнасці судоў". Гэты дакумент зацвярджае парадак і нормы забеспячэння ўніформай суддзяў Беларусі, піша tut.by.

Сярод іншага ўказ рэгламентуе парадак і нормы выдачы суддзям мантыяў да іншага адзення. 

Судзейскі камплект складаецца з мантыі, мужчынскай кашулі альбо жаночай блузкі, а таксама гальштука. Яны павінны адпавядаць апісанню і памеру адзення, вызначаным заканадаўствам.

Напрыклад, суддзі Канстытуцыйнага суда належаць адна мантыя на шэсць гадоў нашэння, дзве кашулі (блузкі) і два гальштука — на два гады.

У камплект суддзі суда агульнай юрысдыкцыі — на адзін гальштук менш. Затое, ім на год зменшаны тэрмін нашэння мантый і кашуль.

Забеспячэнне суддзяў уніформай ажыццяўляецца з дзяржаўнага бюджэту. Пасля заканчэння тэрміну нашэння суддзі мусяць здаць прадметы гардэроба. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі