Лукашэнка запланаваў на 2016 год візіт у Эквадор

Лукашэнка запланаваў на 2016 год візіт у Эквадор

Аляксандр Лукашэнка запланаваў на 2016 год візіт у Эквадор. Цяпер ідзе яго падрыхтоўка "на самым высокім узроўні". Пра гэта ён заявіў у панядзелак падчас сустрэчы з старшынёй Нацыянальнай асамблеі гэтай краіны Габрыелай Рывадэнэйрай Бурбана. Ён адзначыў, што Эквадор "геаграфічна далёкі" ад Беларусі, але "вельмі блізкі па духу", інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка нагадаў, што наведваў з візітам Эквадор у 2012 годзе. "Я пабываў у многіх краінах, але Эквадор не магу параўнаць ні з адной з іх па унікальнасці і своеасаблівасці". Падчас сёлетняга візіту кіраўнік Беларусі асаблівую ўвагу прысвеціць гандлёва-эканамічным пытанням. Будзе разгледжана рэалізацыя дамоўленасцяў, якія былі дасягнутыя з прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа.

Як паведамляла Еўрарадыё, у верасні 2015-га ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прайшла сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Эквадора (на здымку). Яны дамовіліся, што пачнуць падрыхтоўку да візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Эквадор.

Лукашэнка запланаваў на 2016 год візіт у Эквадор
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі