Лукашэнка запрасіў лідараў краін СНД на "грандыёзнае спартыўнае мерапрыемства"

Лукашэнка запрасіў лідараў краін СНД на "грандыёзнае спартыўнае мерапрыемства"

У Душанбэ на саміце кіраўнікоў Садружнасці Аляксандр Лукашэнка запрасіў лідараў краін СНД прыехаць у Беларусь у чэрвені 2019 года на "грандыёзнае спартыўнае мерапрыемства". Гаворка пра II Еўрапейскія гульні (першыя Гульні прайшлі ў 2015-м у Баку).

"Іх правядзенне — вялікі гонар для Беларусі, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Вы ведаеце, што ў нашай краіне актыўна падтрымліваецца і прапагандуецца развіццё спорту. Мы перакананыя, што ён з'яўляецца інструментам умацавання даверу і ўзаемаразумення паміж народамі".

Аляксандр Лукашэнка запрасіў лідараў краін СНД паўдзельнічаць ва ўрачыстых цырымоніях адкрыцця і закрыцця Гульняў (яны пройдуць на мінскім стадыёне "Дынама"). "Спадзяюся, што вам удасца наведаць і самі спаборніцтвы", — сказаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка запрасіў лідараў краін СНД на "грандыёзнае спартыўнае мерапрыемства"
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі