Лукашэнка запрасіў у Беларусь прэзідэнтаў Венесуэлы і ПАР

Лукашэнка запрасіў у Беларусь прэзідэнтаў Венесуэлы і ПАР

Аляксандр Лукашэнка запрасіў у Беларусь прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру і кіраўніка Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму. Пра гэта ён заявіў 25 студзеня, атрымліваючы даверчыя граматы паслоў шэрагу замежных дзяржаваў.

Лукашэнка нагадаў, што пра візіт Мадуры дамаўляўся з венесуэльскім прэзідэнтам яшчэ ў траўні 2015 года ў Маскве. Прымаючы даверчыя граматы пасла ПАР у Беларусі па сумяшчальніцтве Намасонта Марыі Сібанда-Тусі (на здымку), кіраўнік нашай дзяржавы пацвердзіў запрашэнне прэзідэнту гэтай краіны наведаць з візітам Беларусь. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паміж краінамі "рэалізуецца шэраг перспектыўных праектаў, якія датычаць паставак высокаякаснай беларускай тэхнікі".

Лукашэнка: Еўрасаюз і ЗША разгледзелі нашу міралюбную палітыку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі