Лукашэнка завяршыў дзяржаўны візіт у В'етнам
9 снежня завяршыўся дзяржаўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам.
Як перадае БЕЛТА, цяпер кіраўнік Беларусі накіраваўся ў Ашхабад. Ён будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Туркменістане да 12 снежня. Там Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам краіны Гурбангулы Бердымухамедавым. Па іх выніках будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў.
Чакаецца, што Лукашэнка таксама наведае сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш, Алімпійскі гарадок. Акрамя таго, ён прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця".
Фота: president.gov.by