Лукашэнка зноў паабяцаў да Новага года падпісаць Дэкрэт аб лічбавай эканоміцы

Лукашэнка зноў паабяцаў да Новага года падпісаць Дэкрэт аб лічбавай эканоміцы

Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі будзе падпісаны да Новага года. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў удзельнікам Другога з'езду навукоўцаў Беларусі.

"Павінен выйсці на новыя гарызонты развіцця Парк высокіх тэхналогій. Літаральна на днях мы грунтоўна разгледзелі праект дэкрэта, які па праву можна назваць рэвалюцыйным. Як і абяцаў, ён будзе падпісаны да Новага года", — цытуе прэс-служба заяву кіраўніка дзяржавы.

Пра падрабязнасці новага дэкрэта некалькі дзён таму паведаміў кіраўнік кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня. Па яго словах, дэкрэт падтрымае ўсе спосабы ўжывання блокчэйна, плануецца поўная свабода ў найманні замежных спецыялістаў, колькасць IT-спецыялістаў вырасце ў разы. 

На навуковым форуме Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "І ў нас інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі варта накіроўваць на стварэнне інтэлектуальных сістэм, апрацоўкі звышвялікіх аб'ёмаў даных, падтрымкі прыняцця рашэнняў для органаў дзяржаўнага кіравання".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі