Лукашэнка зноў паабяцаў Кітаю прасоўваць яго інтарэсы ў Еўропе

Лукашэнка зноў паабяцаў Кітаю прасоўваць яго інтарэсы ў Еўропе

Беларусь гатовая дапамагчы Кітаю ў прасоўванні яго інтарэсаў у Еўропе. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 верасня ў Пекіне на сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што наша краіна і Кітай дасягнулі самага высокага ўзроўню супрацоўніцтва. Па яго словах, якія перадае прэс-служба Лукашэнкі, у палітычнай супрацы паміж нашымі краінамі няма праблемаў.

Лукашэнка адзначыў, што ўжо вельмі даўно пазнаёміўся з Кітаем і добра ведае гэтую краіну. "За апошнія гады вы зрабілі велічэзны рывок у сваім развіцці", — дадаў ён.

У сваю чаргу Чжан Дэцзян заявіў, што Лукашэнка зрабіў вялікі асабісты ўнёсак у развіццё кітайска-беларускіх адносін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі