Лукашэнку папрасілі пракаментаваць забаронены ў Мінску канцэрт IC3PEAK

Лукашэнку папрасілі пракаментаваць забаронены ў Мінску канцэрт  IC3PEAK

Аляксандра Лукашэнку папрасілі пракаментаваць забаронены ў Мінску канцэрт расійскага гурта IC3PEAK. Ён мусіў выступіць 13 снежня ў клубе "Brugge", аднак гарадскія ўлады анулявалі гастрольнае пасведчанне. Нібыта, з-за таго, што было прададзена ўтрая больш квіткоў, чым заявілі арганізатары. У пятніцу музыкі былі ў жывым эфіры Еўрарадыё і выступілі ў іншым сталічным клубе.

Прысутныя на сустрэчы з Лукашэнкам СМІ не адзначаюць, хто задаваў пытанне і як яно прагучала. Сайт sputnik.by інфармуе, што "прэзідэнт пракаментаваў забаронены канцэрт IC3PEAK".

"Я катэгарычны праціўнік таго, каб закрываць камусьці рот, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Нікому рот закрыць нельга, як толькі пачынаеш закрываць, адразу гэта ўсё абрастае як снежны ком... Сёння немагчыма нікога закрыць, палова насельніцтва сядзіць у інтэрнэце, тыкаюць — пачынаючы з пяцікласнікаў і да пенсіянераў".

А яшчэ Лукашэнка згадаў, што калісьці прачытаў у расійскай прэсе пра забароненае выступленне ў Мінску рэпера. У яго тэкстах, нібыта, былі "адны мацюкі". Ён прызнаўся, што і сам ён мацюкаецца, але не робіць гэта публічна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі