Лукашэнку просяць вярнуць у Курапаты крыжы
Аляксандра Лукашэнку просяць вярнуць у Курапаты 70 крыжоў, знесеных на мінулым тыдні і вывезеных у невядомым накірунку. У сераду ў Адміністрацыю прэзідэнта перадалі адпаведны зварот. Сярод іншых яго падпісалі каардынатарка ініцыятывы “За ўратаванне мемарыялу Курапаты” Ганна Шапуцька, лідар маладафронтаўцаў Дзяніс Урбановіч, інфармуе TUT.by.
Па словах Шапуцькі, на выраб крыжоў людзі збіралі грошы па ўсёй краіне (было сабрана 11 тысяч рублёў). Актывісты лічаць знос крыжоў у Курапатах не “добраўпарадкаваннем”, як сцвярджаюць улады, а “актам вандалізму” і “злачынствам супраць народа, грамадства”.
У Курапатах на ўскраіне Мінска знаходзяцца масавыя пахаванні ахвяр сталінскага тэрору. Там створаны народны мемарыял.