Ля школы ў Новай Баравой амаль двое сутак дзяжурылі бацькі першакласнікаў

Очередь у "Школы будущего" в Новой Боровой / pristalica.by
Очередь у "Школы будущего" в Новой Боровой / pristalica.by

Перад школай у Новай Баравой з суботы стаяла чарга бацькоў будучых першакласнікаў. Сёння ў Беларусі стартаваў прыём заяў. У школе ў Новай Баравой загадзя абвясцілі, што прымуць 150 першакласнікаў. А жадаючых у разы больш, піша рэгіянальнае выданне "Прысталічча".

"З аднаго боку школу зразумець можна, бо немагчыма браць штогод па дваццаць класаў, але і нам нязручна будзе вазіць кожны дзень дзіця ў сталічную школу", — патлумачыў журналістам адзін з бацькоў. Напярэдадні вечарам "разабрацца ў сітуацыі, якая склалася, і адказаць на пытанні бацькоў" да школы прыехала чыноўніца з Мінскага райвыканкама — намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі Наталля Міхадзюк і намеснік дырэктара школы з суседняй вёскі Копішча Святлана Янковіч.

"А для чаго вы сюды прыйшлі? Мы камусьці перашкаджаем? У нас да вас пытанняў няма, мы ў жывой чарзе", — сустрэлі чыноўніцу бацькі. Людзі прызналіся, што незадаволеныя абмежаванай колькасцю месцаў для першакласнікаў. Чыноўніца ў адказ распавяла пра "усеобуч", і што колькасць месцаў (150) вызначылі па выніках абыходу дамоў. Яна таксама паабяцала, што ў школе пастараюцца даць месцы ўсім, але "нельга забываць і пра матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы школы". Бацькоў турбавала таксама і абмежаваную колькасць месцаў у"прадлёнцы". Але чыноўніца адразу папярэдзіла: "Калі прыйдзецца павялічваць колькасць класаў, а таксама навучэнцаў у іх, то, магчыма, прыйдзецца скарачаць і прадлёнку". Бацькоў тым часам спыталі, калі ў іх кварталах адкрыюць абяцаную новую школу. Аказалася, толькі 1 верасня 2025 года.

Наталля Міхадзюк прасіла бацькоў разысціся, але яны засталіся чакаць раніцы перад школай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі