Лявон Вольскі рыхтуе два новыя альбомы

Лявон Вольскі рыхтуе два новыя альбомы

Лявон Вольскі задумаў выдаць два новыя альбомы. У адным з іх будуць вершы расстраляных у 1937-м годзе беларускіх паэтаў, у іншым — калядкі са ўсяго свету. Пра гэта музыка распавёў карэспандэнту БелаПАН падчас свайго канцэрта ў Вашынгтоне.


Па яго словах, калядным альбомам стане новы музычны праект, у якім возьмуць удзел розныя беларускія музыкі. Па плане, праект мусіць быць гатовы да канца наступнага года.


Нагадаем, апошні альбом Лявона Вольскага "Псіхасаматыка" выйшаў напрыканцы восені і быў прэзентаваны ў Вільні 3 снежня.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі