Мацюшэўскі: Беларусь спадзяецца атрымаць ад Расіі 1 млрд долараў

Мацюшэўскі: Беларусь спадзяецца атрымаць ад Расіі 1 млрд долараў

Беларусь спадяецца ў 2019 годзе атрымаць ад Расіі 1 млрд долараў дзяржаўнага крэдыту. Ён мусіць дапамагчы рэфінансаваць плацяжы па знешнім дзяржаўным доўгу. А яны ў наступным годзе складуць 3,7 млрд долараў. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер нашай краіны Васіль Мацюшэўскі. Ён адзначыў, што стратэгія ўраду — "не нарошчваць дзярждоўг", інфармуе interfax.by.

Па словах Мацюшэўскага, узаемадзеянне з расіянамі ў справе выдзялення крэдыту "дастаткова канструктыўнае". "Мы не драматызуем, але ёсць пытанні і мы на іх адказваем", — сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Васіль Мацюшэўскі адзначыў, што крыніцамі для рэфінансавання таксама могуць быць панда-бонды, размяшчэнне валютных аблігацый на ўнутраным рынку.

Мацюшэўскі: Беларусь спадзяецца атрымаць ад Расіі 1 млрд долараў
Васіль Мацюшэўскі. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі