Магіляўчанка 3,5 гадзіны трымала ў кватэры настаўніцу і цяжарную псіхалагіню
Магіляўчанка затрымала ў сваёй кватэры дзвюх настаўніц
У Магілёве жанчына замкнула ў сваёй кватэры настаўніцу і цяжарную псіхлагіню, якія прыйшлі наведаць вучня, паведамляе тэлеканал "Беларусь 4".
Дзіця не прыйшло ў школу, і настаўніца з псіхолагам пайшла высвятляць прычыны пропуску заняткаў.
Спярша магіляўчанка доўга не пускала педагогаў у кватэру і адмаўлялася казаць, дзе знаходзіцца дзіця. Потым усё ж запусціла іх. Высветлілася, што хлопчык быў у сябе ў пакоі, з ім усё добра.
Аднак гаспадыня кватэры вырашыла зрабіць "правучыць" візіцёраў. Яна завяла іх на кухню і заявіла, што не выпусціць, пакуль не прыйдзе ўчастковы. У гэтым "палоне" дзве настаўніцы правялі тры з паловай гадзіны.
Візіт настаўнікаў магіляўчанка прыняла за пранікненне на прыватную ўласнасць. Толькі пасля прыходу ўчастковага усе разышліся па дамах.
Хлопчыка, дарэчы, перавялі ў іншую школу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.