Магілёўца прымусілі заплаціць за тое, што яго 15 гадоў шукалі сілавікі

Супрацоўнік пракуратуры, ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнік пракуратуры, ілюстрацыйнае фота / prokuratura.gov.by

Магілёўца абавязалі выплаціць грошы за тое, што ён быў у вышуку, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

У 2008 годзе на мужчыну пачалі крымінальную справу за атрыманне хабару. Магілёвец схаваўся ад следства. Знайсці яго не маглі 15 гадоў, таму справу закрылі па заканчэнні тэрміну даўнасці — па нерэабілітуючых падставах.

Пракуратура пастанавіла спыніць вышук абвінавачанага. Аднак першы намеснік пракурора Магілёўскай вобласці вынес пастанову, што з мужчыны трэба спагнаць выдаткі, звязаныя з яго вышукам. Іх налічылі 1110 рублёў.

Мяркуючы па ўсім, магілёвец пасля закрыцця справы знайшоўся і заплаціў грошы за свой пошук: пракуратура паведаміла, што сродкі паступілі ў бюджэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі