Сілавікі затрымалі за хабар забеспячэнцаў некалькіх прадпрыемстваў
Карупцыю выявілі пры закупках металапрадукцыі
Сілавікі паведамляюць, што затрымалі ў Мінску "прадстаўнікоў шэрагу холдынгаў і заводаў, якія забяспечвалі працу аддзелаў забеспячэння". Іх падазраюць у атрыманні хабараў пры закупцы металапрадукцыі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу. Агульная сума незаконных узнагароджанняў, кажуць у МУС, склала больш за 90 тысяч рублёў.
Затрыманыя сем чалавек. Супраць іх заведзеныя крымінальныя справы за атрыманне і дачу хабараў, пасярэдніцтва ў перадачы грошай. Але пра якія прадпрыемствы ідзе гаворка, не паведамляецца.
Яшчэ некалькі чалавек затрымалі на "адным з вядучых прадпрыемстваў Барысава", гэта начальнік і майстар рамонтна-механічнага цэха, а таксама інжынер па камплектацыі абсталявання. Да іх узніклі пытанні з-за "здзяйсненні крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.