У рэйтынгу па карупцыі Беларусь заняла 80-е месца
Карупцыя / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Беларусь заняла 80-е месца ў рэйтынгу Us News па карупцыі, заўважыў тг-канал "Позірк".
Агулам у рэйтынгу 87 дзяржаў. Акрамя Беларусі ў яго ўвайшлі яшчэ сем постсавецкіх дзяржаў: Латвія (29-е месца), Эстонія (31-е), Літва (32-е), Украіна (48-е), Узбекістан (68-е), Казахстан (75-е) і Расія (87-е). Чым ніжэйшае месца ў рэйтынгу, тым горш у краіне сітуацыя з карупцыяй.
Узначальвае рэйтынг Швейцарыя. У пяцёрку лідараў уваходзяць таксама Канада, Швецыя, Аўстралія і Нідэрланды.
Летась, па словах генпракурора Андрэя Шведа, у Беларусі за карупцыю прыцягнулі да адказнасці 819 службовых асоб, з іх 21 займалі "адказнае становішча". Дарэчы, шэраг крымінальных спраў пачалі на асоб, уключаных у "кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.