Магілёўцы хочуць перанесці шкодны завод "Омск Карбон" на радзіму Лукашэнкі
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў і кіраўнік мясцовых хрысціянскіх дэмакратаў Алег Аксёнаў збіраюцца правесці пікет на пачатку траўня. Пра гэта яны падалі апавяшчэнне ў Магілёўскі гарвыканкам, піша mspring.online.
Арганізатары будуць патрабаваць, каб завод "Омск Карбон Магілёў" са шкоднай вытворчасцю быў перанесены ў вёску Александрыя Шклоўскага раёна. Гэтую вёску сваёй малой радзімай называе Аляксандр Лукашэнка.
Пікет плануецца малалікім — да пяці чалавек. Арганізатары будуць стаяць з транспарантамі.
Шанцаў і Аксёнаў гатовыя аплаціць паслугі міліцыі, "хуткай" і камунальнікаў на абслугоўвання пікету. Але пры гэтым яны просяць гарвыканкам даць распараджэнне гэтым службам, каб тыя былі гатовыя да заключэння адпаведных дамоў.