Магілёўская пенсіянерка памерла ад укусу змяі

Магілёўская пенсіянерка памерла ад укусу змяі

У Магілёўскай вобласці напрыканцы чэрвеня ў морг прывезлі труп 80-гадовай жанчыны, якая памерла на лецішчы. Як высветлілася, жанчына памерла ад укусу змяі, піша "Медицинский вестник".

Паведамляецца, што жанчына працавала ў сябе ў гародзе. Праз нейкі час яна прыбегла да суседкі, сказаўшы, што яе ўкусіла нейкая казурка. Потым жанчына захрыпела, пасінела, легла на ложак і памерла.

Хуткая дапамога канстатавала смерць. Пры візуальным аглядзе ў яе знайшлі толькі невялікую ранку на назе — магчыма, ад укусу змеі.

Экспертыза пацвердзіла, што смерць наступіла ад змяінага ўкусу.

Магілёўская пенсіянерка памерла ад укусу змяі
Рана ад укусу змяі / medvestnik.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі