Макар расказаў пра тое, як спрабаваў сарваць правакацыю у Беларусі
Былы беларускі спецназавец Ігар Макар пракаментаваў аўдыёзапіс, які 19 студзеня апублікавала Міністэрства замежных спраў Беларусі. На ім — чалавекам з голасам падобным на голас Макара прапануе беларускаму дыпламату за грошы інфармацыю. Прэс-служба знешнепалітычнага ведамства адзначае, што запіс "недвухсэнсоўна дэманструе відавочныя ашуканскія мэты" палітэмігранта.
Макар пацвердзіў Радыё Свабода, што гэта яго голас і што ў жніўні 2020-га ён наведваў беларускае пасольства ў Літве. Але не для таго, каб прадаць нейкую інфармацыю. Ігар Макар сцвярджае, што ў той час даведаўся пра падрыхтоўку правакацыі ў Мінску "з выкарыстаннем спецпадраздзялення СБП [Службы бяспекі прэзідэнта]". Нібыта, сілавікі, пераапранутыя ў цывільнае адзенне, павінны былі адкрыць агонь па амапаўцах. Далей было б увядзенне надзвычайнага становішча і жорсткае падаўленне пратэстаў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі і бронетэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.