Макей: Лукашэнка даручыў развіваць усебаковае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам

Макей: Лукашэнка даручыў развіваць усебаковае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам

Беларусь, Еўрасаюз і ЗША нацэлены на раўнапраўны паважлівы дыялог, заявіў у панядзелак журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён лічыць, што ёсць нармальныя перспектывы адмены санкцый, якія раней уводзіліся Захадам у дачыненні нашай краіны (ЕС неўзабаве будзе прымаць рашэнне пра іх лёс, пакуль яны прыпынены).

"Самае галоўнае, што нам удалося дамагчыся не толькі змены атмасферы, але і самога зместу нашых узаемаадносін з ЕС і ЗША. Усе бакі нацэлены на раўнапраўны паважлівы дыялог", — цытуе словы Макея БЕЛТА.

У панядзелак кіраўнік дзяржавы прымаў міністра замежных спраў з дакладам. Гаворка ішла найперш пра нармалізацыю адносінаў з ЕС і ЗША. Па словах Уладзіміра Макея Аляксандр Лукашэнка даў канкрэтныя даручэнні па развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, у тым ліку ў правабарончай тэматыцы, працы з АБСЕ па падрыхтоўцы выбараў і г. д.

Лукашэнка: Прэзідэнт і прэм'ер Расіі вырашылі падтрымаць эканоміку Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі