Макей распавёў, якія візавыя змены могуць сёлета чакаць беларусаў

Макей распавёў, якія візавыя змены могуць сёлета чакаць беларусаў

Пра тое, якія візавыя змены плануюцца сёлета ў Беларусі міністр замежных спраў Уладзімір Макей распавёў пасля сённяшняй нарады ў кіраўніка дзяржавы.

"Тая лінія на лібералізацыю візавага рэжыму, якая ў свой час была ўхваленая кіраўніком дзяржавы ў мэтах развіцця нашага турыстычнага, дзелавога патэнцыялу, з'яўляецца правільнай. Было прынята рашэнне і далей рухацца акуратна ў гэтым напрамку, ствараць больш спрошчаныя ўмовы для паездак замежных грамадзян у Беларусь", — цытуе tut.by словы міністра.

Як вядома, цяпер граамдзяне 80 краін могуць прылятаць у Мінск на пяць дзён без візы. А турысты, якія едуць у некаторыя раёны Брэстчыны і Гродзеншчыны, могуць заставацца ў Беларусі без візы 10 дзён.

Па словах Макея, ужо сёлета Беларусь і Расія змогуць дамовіцца пра ўзаемнае прызнанне візаў. 

А вось тэрміны, калі Беларусь падпіша з ЕС пагадненне аб ​​лібералізацыі візавага рэжыму, пакуль не агучваюцца. "Гэтыя пагадненні практычна знаходзяцца ў завяршальнай стадыі, але застаецца яшчэ некалькі палажэнняў, якія нам неабходна дадаткова абмеркаваць з нашымі еўрапейскімі партнёрамі", — чарговы раз патлумачыў міністр. Падпісанне гэтага пагаднення дазволіць грамадзянам нашай краіны плаціць за шэнгенскую візу 35 еўра замест цяперашніх 60.

Акрамя таго, як паведаміў Макей, Беларусь вядзе перамовы з Кітаем пра спрашчэнне візавага рэжыму, а з шэрагам краін — пра бязвізавы рэжым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі