Макей: Я б не сказаў, што ў нас было нейкае падаўленне пратэстаў
Вельмі важна ў любой сітуацыі весці адкрыты дыялог і не замоўчваць праблемы. Толькі тады можна дасягнуць поспеху. Так кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей адрэагаваў на пытанне, як задушэнне мірных пратэстаў беларусаў адбілася на ўзаемадачыненнях паміж Беларуссю і краінамі Захаду.
Макей: “Я б не сказаў, што ў нас было нейкае падаўленне пратэстаў. Але справа не ў гэтым. У любой сітуацыі важна мець дыялог. Шчыры, адкрыты абмен меркаваннямі. І асабліва па тых сур’ёзных праблемах, якія могуць існаваць у адносінах паміж дзяржавамі ці паміж дзяржавай і нейкімі інтэграцыйнымі структурамі. І трэба ставіць сабе за мэту не замоўчваць гэтыя праблемы, а вырашаць іх. Я ўпэўнены: калі мы будзем дзейнічаць у такім рэчышчы, то заўжды можна дасягнуць поспеху”.
У той жа час, Макей паведаміў, што яны перадалі “сваім еўрапейскім партнёрам” усю інфармацыю наконт справы “Белага легіёна”, якая на сёння ёсць у МЗС.
Па інфармацыі праваабаронцаў, толькі падчас Дня Волі 25 сакавіка былі затрыманыя каля 700 чалавек, 149 з іх пазней былі прыяцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама за ўдзел у "антыдармаедскіх" акцыях пратэсту былі арыштаваныя больш за 100 чалавек.