Махляры ў спробах ашукаць беларусаў на грошы выкарыстоўваюць "Белпошту"
"Белпошта"
Махляры крадуць грошы ў беларусаў, прыкрываючыся цяпер і "Белпоштай". Прадпрыемства папярэджвае сваіх кліентаў быць уважлівымі пры атрыманні паведамленняў у месенджарах з прапановамі перайсці на сайт.
У "Белпошце" даведаліся, што махляры рассылаюць праз мэсэнджары паведамленні аб тым, што на імя кліента атрыманая пасылка, але "не пазначаны нумар дома". Далей аўтары паведамлення просяць перайсці па спасылцы на сайт, удакладніць адрас і заадно аплаціць паслугу дастаўкі. Але пры пераходзе па спасылцы кліент трапляе на фішынгавых сайт.
У "Белпошце" падкрэслілі, што не рассылаюць такія паведамленні. Там таксама нагадалі, што афіцыйны сайт мае адрас BELPOST.BY, і параілі быць уважлівымі пры пераходзе па спасылках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.