Маладафронтаўцаў будуць судзіць за салідарнасць з загінулымі ва Украіне

Іх вінавацяць у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Судзіць іх будуць за акцыю памяці загінулых у Кіеве падчас трагічных падзей на вуліцах Грушэўскага і Інстытуцкай. 22 лютага актывісты ўсклалі кветкі і запалілі знічы ў Гомелі на плошчы Леніна каля "нулявога кіламетра". Іх затрымала міліцыя. Разам з моладдзю затрымалі і Кастуся Жукоўскага, які здымаў акцыю на відэа.



Па словах Цянюты, пра суд яны даведаліся 16 красавіка праз смс-паведамленні. На тэлефонным нумары, з якога прыйшлі паведамленні, адказала супрацоўніца суда. Яна дадала, што маладафронтаўцам дасылалі позвы з суда. Праўда, самі маладыя людзі кажуць, што іх не атрымлівалі.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі