Мальцаў: На мяжы затрымлівалі тых, хто ваяваў на Данбасе, але колькі – не лічылі

Мальцаў: На мяжы затрымлівалі тых, хто ваяваў на Данбасе, але колькі – не лічылі

У Дзяржкамітэце памежнага кантролю адпрацавалі цэлую сістэму па выяўленні тых, хто браў удзел у баявых дзеяннях на Данбасе. І ўжо было шмат выпадкаў, калі такіх людзей памежнікі затрымлівалі. Праўда, колькі канкрэтна было затрымана, старшыня Памежнага камітэта Леанід Мальцаў адказаць не здолеў.

Мальцаў: “Я статыстыку не вяду: колькі затрымалі ці не затрымлівалі, але такія выпадкі ёсць. Прычым шмат. Мы сістэму цэлую адпрацавалі і глядзім. Бо тут так: ну, і што, што ён падыходзіць па прыкметах? А калі ў яго дакументы ў парадку і гэтак далей?.. Мы проста, калі ёсць нейкія сумневы, праводзім дадатковую праверку, звязваемся з Міністэрствам унутраных спраў, з іншымі органамі. Інфармуем іх і прымаем адпаведныя меры. Гэта не так проста, як некаторым падаецца: прыехаў і з’ехаў — так не бывае”.


Іншае сітуацыя на беларуска-расійскай мяжы, дзе няма памежнага і мытнага кантролю. Па словах Мальцава, тых удзельнікаў баявых дзеянняў ва Украіне, што едуць у Беларусь праз Расію, выяўляюць КДБ і МУС. 


“І працуюць яны на тым напрамку вельмі эфектыўна. А як? Ну, гэта прафесія!” — запэўнівае Еўрарадыё старшыня Памежнага камітэта.

Фота і відэа: Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі