Малы і сярэдні бізнес робіць больш за чвэрць ВУП Беларусі
Пакуль улады змагаюцца з малым бізнэсам, ён "дае эканоміку", як патрабуе Лукашэнка / pexels.com
Доля малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП склала 25,7% у 2022 годзе, паведамляе Белстат.
Уклад толькі малога бізнэсу — 15%, сярэдняга — 7,7%, індывідуальных прадпрымальнікаў — 2,6%.
1 студзеня 2023 года ў Беларусі было 263 тысячы ІП. Яшчэ 113 тысяч арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. З іх 88% — мікраарганізацыі (з колькасцю работнікаў да 15 чалавек уключна).
Часцей за ўсё прадпрымальнікі займаюцца гандлем, рамонтам аўтамабіляў і матацыклаў — 34% ад усіх прадпрыемстваў і ІП. На другім месцы транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць — 13%. Прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасцю займаюцца 9% прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу. Яшчэ па 8% — доля тых, хто абраў прамысловасць і будаўніцтва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.