МАРГ абавязаў крамы прадаваць больш беларускіх яблыкаў
Фота: Еўрарадыё
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю змяніла пастанову аб асартыментных пераліках, абавязаўшы прадуктовыя крамы, супер- і гіпермаркеты прадаваць больш беларускіх яблыкаў. Адпаведнае рашэнне апублікавана 12 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней у гандлёвай сеткі, у залежнасці ад памераў крамы, павінна было быць ад аднаго да трох найменняў беларускіх яблыкаў. Новая пастанова павялічыла гэтыя нормы удвая: ад двух да шасці найменняў.
У гэтым годзе ў Беларусі надзвычай вялікі ўраджай яблыкаў. Менавіта таму МАРГ і ўвёў гэтую часовую норму. У МАРГ падкрэсліваюць, што ніхто не абавяжа крамы прадаваць шэсць найменняў беларускіх яблыкаў не ў сезон — напрыклад, у чэрвені.
Разам з тым, міністэрства абяцае не ставіць цэнавыя бар'еры для імпартных яблыкаў на беларускім рынку.