МАРГ: У "Востраве чысціні" надбаўкі на дзіцячае харчаванне перавышалі 130%

МАРГ: У "Востраве чысціні" надбаўкі на дзіцячае харчаванне перавышалі 130%

Перавышэнне дапушчальных гандлёвых надбавак амаль у 9 разоў выявіла праверка МАРГ у сетцы крамаў "Востраў чысціні і густу". 

Праверку правялі спецыялісты Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) пасля звароту пакупнікоў. 

Выявілася, што што больш як на 90 найменняў дзіцячага харчавання былі завышаныя гандлёвыя надбаўкі — да 132,5% замест 15%, прадугледжаных законам. Гэта сухія сумесі, кашы, кансервы — тавары, якія лічацца сацыяльна значнымі. 

Завышаныя былі таксама гандлёвыя надбаўкі на пшано (73,55%) і белы шліфаваны рыс — 51,95% (замест 30% паводле закону).

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці прызначыў штраф у 15 899,82 рубля. Гандлёвая сетка ўжо цалкам аплаціла яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі