Мархель зноў не выклікаў у зборную Беларусі Шкурына
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Міхаіл Мархель вызначыўся з яе складам на таварыскія матчы з камандамі Узбекістана і Балгарыі. Першы пройдзе 19 лютага ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, другі — 26 лютага ў Сафіі. Дзіўна, але ў зборнай зноў не знайшлося месца для форварда маскоўскага ЦСКА 20-гадовага Іллі Шкурына, найлепшага бамбардзіра мінулага чэмпіянату Беларусі. Нядаўна ён забіў першы гол за армейцаў у таварыскім паядынку ў Іспаніі.
У зборную выклікалі 26 футбалістаў.
Брамнікі — Аляксандр Гутар ("Шахцёр", Салігорск), Павел Паўлючэнка ("Дынама-Брэст"), Максім Плотнікаў ("Дынама-Мінск").
Абаронцы — Сяргей Паліцевіч, Сяргей Мацвейчык, Ігар Бурко ("Шахцёр"), Аляксандр Паўлавец, Кірыл Пячэнін ("Дынама-Брэст"), Захар Волкаў (БАТЭ), Максім Швяцоў ("Дынама-Мінск").
Паўабаронцы — Станіслаў Драгун, Павел Няхайчык, Ігар Стасевіч, Яўген Яблонскі (БАТЭ), Яўген Шаўчэнка, Міхаіл Гардзяйчук, Раман Юзэпчук ("Дынама-Брэст"), Мікіта Корзун ("Вілафранкенешэ", Партугалія), Дзмітрый Падстрэлаў, Юрый Кендыш ("Шахцёр"), Уладзіслаў Клімовіч, Іван Бахар ("Дынама-Мінск").
Нападаючыя — Усевалад Садоўскі, Дзяніс Лапцеў ("Дынама-Брэст"), Віталь Лісаковіч ("Шахцёр"), Максім Скавыш (БАТЭ).
Клімовіч, Плотнікаў, Пячэнін, Садоўскі, Швяцоў, Шаўчэнка, Яблонскі далучацца да зборнай 24 лютага, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.
Зборная Беларусі рыхтуецца да матча са зборнай Грузіі 26 сакавіка ў Тбілісі. Пераможца працягне барацьбу за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.