Мас-старт біятланістаў на Гульнях у Сочы перанесены на аўторак
Прычынай стаў моцны туман. Перад гэтым мас-старт быў перанесены двойчы.
У панядзелак а 15-й будзе абвешчаны меркаваны час пачатку мужчынскага мас-старту, паведамляе interfax.by. Тады ж будзе абвешчана пра магчымы перанос жаночага мас-старту. Пакуль ён прызначаны на 18-ю ў панядзелак.
Спярша мужчынскі мас-старт мусіў адбыцца ў нядзелю, але яго перанеслі на панядзелак. Раніцай 17 лютага пачатак гонкі таксама быў адкладзены на больш позні час з-за туману.
Таксама ў сувязі з дрэннай бачнасцю на трасе на няпэўны час адклалі 1/8 фіналу спаборніцтваў па сноўборд-кросе ў мужчын.
Дарэчы, на аўторак сіноптыкі прагназуюць такі ж туман, як і ў панядзелак.
Фота — biatlon-kubok-mira.ru