Машыніст цягніка, які разбіўся ў Іспаніі, адпушчаны пад заклад
Францыска Хасэ Гарсона Амо вінавацяць у халатнасці, якая пацягнула смерць 79 чалавек. Сума закладу не ўдакладняецца.
На судзе 52-гадовы машыніст адмовіўся ад дачы сведчанняў. Судовае паседжанне, на якім машыністу выставілі афіцыйныя абвінавачванні, прайшло за зачыненымі дзвярамі, перадае РБК са спасылкай на Associated Press.
Нагадаем, цягнік сышоў з рэек 24 ліпеня недалёка ад горада Сант'яга-дэ-Кампастэла. У выніку крушэння загінулі 79 чалавек. Яшчэ 70, па афіцыйных звестках, застаюцца ў лякарні, з іх 20 чалавек — у крытычным стане. У Іспаніі быў абвешчаны трохдзённых жалоба па ахвярах трагедыі.
Паліцыя выявіла, што на ўчастку, дзе цягнік сышоў з рэек, Амо перавысіў хуткасць на 140 км/гадз. Цягнік рухаўся з хуткасцю 220 км/гадз. замест гранічна дапушчальных 80 км/гадз.
Фота — uralinform.ru