Машыніста іспанскага цягніка, які сышоў з рэек, узялі пад варту
Праўда, пакуль што ён знаходзіцца ў лякарні.
Як перадае Reuters, паводле рашэння суда, да машыніста прыстаўленыя паліцыянты.
Нагадаем, што чыгуначная катастрофа адбылася ўвечары 24 ліпеня каля горада Сант'яга-дэ-Кампастэла. У ёй загінулі каля 80 чалавек, больш за 140 атрымалі раненні. У сувязі з аварыяй у Іспаніі абвешчаны афіцыйная трохдзённая жалоба.
Папярэдняй прычынай называюць тое, што цягнік на 140 км/гадз. перавысіў хуткасць.
Фота — EPA/PAP