Машыністаў цягніка пакаралі за гукавы сігнал на радзіме Лукашэнкі
Машыністаў цягніка пакаралі за гукавы сігнал на радзіме Аляксандра Лукашэнкі ў Александрыі на Шклоўшчыне. Яны сцвярджаюць, што кнопку націснулі выпадкова. Тым не менш, іх адхілілі ад працы.
Пра гэтую гісторыю распавёў тэлеграм-канал беларускіх чыгуначнікаў. Здарылася яна ў канцы мінулага года. Брыгада з Магілёва вярталася пасля паездкі ў Віцебск, яна ехала ў дызель-цягніку ў якасці пасажыраў, знаходзілася ў задняй кабіне. Сігнал прагучаў, калі цягнік праязджаў Александрыю і працягваўся паўтары хвіліны. Па некаторых звестках, тады на радзіме быў Лукашэнка.
Было праведзена расследаванне. Брыгада трапіла на рамонтныя працы, а кіраўніцтва лакаматыўнага дэпо атрымала вымовы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.