Як помнік: мастак Алесь Пушкін прыйшоў на прэзентацыю кніг з чырвонымі рукамі
![Як помнік: мастак Алесь Пушкін прыйшоў на прэзентацыю кніг з чырвонымі рукамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/puszkin-3001.jpg.webp?itok=tYPCJXsW)
Мастак Алесь Пушкін прыйшоў з чырвонымі рукамі на прэзентацыю кніг Сяргея Скрабца і Алеся Бяляцкага з серыі турэмнай літаратуры.
Як паведамлялася раней, у студзені статуі паэта Аляксандра Пушкіна ў Мінску пафарбавалі рукі ў колер крыві. Акцыя выклікала вялікі розгалас. Некаторыя лічылі, што гэта пратэст супраць расійскай каланіяльнай палітыкі. Іншыя — што рукі ў чырвоны колер трэба фарбаваць статуям палітыкаў, а не паэтаў.