Суд рагзледзіць скаргі журналіста Мажэйкі і адвакаткі Юргілевіч 17 кастрычніка

Юлія Юргілевіч і Павел Мажэйка

Юлія Юргілевіч і Павел Мажэйка / svaboda.org

Вярхоўны суд ў закрытым рэжыме разгледзіць апеляцыйныя скаргі палітзняволеных Паўла Мажэйкі і Юліі Юргілевіч 17 кастрычніка. Іх пакаралі 6 гадамі калоніі за “іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове”. Справу ў Гродзенскім абласным судзе разглядаў суддзя Максім Філатаў.

Паводле матрыялаў справы, Юлія нібыта перадала Паўлу інфармацыю пра пазбаўленне яе адвакацкай ліцэнзіі, а таксама звесткі пра разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да загінулага за кратамі мастака Алеся Пушкіна.

Абвінавачванне заявіла, што Мажэйка перадаў гэтыя звесткі для публікацыі на “Белсат”.

Рашэнне па апеляцыі будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча.

Паўла і Юлію можна падтрымаць грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1; Павел Іванавіч Мажэйка, Юлія Пятроўна Юргілевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі