Сёння спаўняецца год з дня смерці мастака і палітвязня Алеся Пушкіна

Алесь Пушкін

Алесь Пушкін

У ноч на 11 ліпеня 2023 года памёр мастак і палітвязень Алесь Пушкін — сёння спаўняецца роўна год з дня яго смерці.

Пушкін быў асуджаны за сваю творчасць на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Ведаючы пра крымінальную справу ён вярнуўся з Украіны ў Беларусь — і апынуўся за кратамі.

Паведамлялася, што ў зняволенні ў Пушкіна ўзнікла прабадная язва, яму доўга не аказвалі медыцынскай дапамогі. Калі яго даставілі ў рэанімацыю, медыкі выратаваць яго ўжо не змаглі.

Пахавалі мастака на яго радзіме ў Бабры.

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі пасмяротна ўзнагародзіў Пушкіна медалём "Гонар і годнасць".

"Смерць Алеся — велізарная страта для беларускай культуры. Але яго будуць помніць заўсёды: не толькі за талент і творчасць, але і за нязломны характар. Праз прызму ўнутранай свабоды Алесь знаходзіў зразумелыя спосабы для кожнага і кожнай адлюстраваць праблемы беларусаў: ён падсвечваў тое, пра што многія думалі, але баяліся казаць услых",кажа Святлана Ціханоўская.  

11 ліпеня ў Вільні ў прасторы "Кропка" адбудзецца вечар памяці і адкрыццё выставы Алеся Пушкіна. Працаваць яна будзе да канца ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі