У Варшаве праходзіць выстава карцін мастака Алеся Пушкіна

На выставе твораў Алеся Пушкіна ў Варшаве

На выставе твораў Алеся Пушкіна ў Варшаве / racyja.com

У Варшаве на пляцоўцы Беларускай прасторы "Робім Разам" (pl. Konstytucji, 6) праходзіць выстава карцін мастака Алеся Пушкіна, прымеркаваная да Дня Волі. У ліпені 2023-га палітвязень загінуў у зняволенні ў Беларусі.

Карціны, якія дэмаструецца (а гэта паўтара дзясятка твораў), паходзяць з двух прыватных калекцый і аднаго ўніверсітэта. Іх уладальнікі прадаставілі іх на тры тыдні задарма. На карцінах бачым пейзажы і партрэты, у тым ліку гістарычных дзеячоў.

Алесь Пушкін знаходзіўся за кратамі з сакавіка 2021 года. 30 сакавіка 2022-га яго асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Падставай для абвінавачанняў сталі карціны з цыклу "Беларускі супраціў" і перфоманс, які ён правёў у Кіеве.

У Варшаве праходзіць выстава карцін мастака Алеся Пушкіна
racyja.com
У Варшаве праходзіць выстава карцін мастака Алеся Пушкіна
У Варшаве праходзіць выстава карцін мастака Алеся Пушкіна
У Варшаве праходзіць выстава карцін мастака Алеся Пушкіна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі