Матолька: Акцыю “Несмяротны полк” павінны прыватызаваць здаровыя беларускія сілы

Матолька: Акцыю “Несмяротны полк” павінны прыватызаваць здаровыя беларускія сілы

Нязначная колькасць удзельнікаў “Несмяротнага полка” здолела партрэтамі Леніна-Сталіна, шматлікімі “георгіеўскімі” стужкамі і майкамі з Пуціным ды сімволікай ДНР/ЛНР палітызаваць гэтую першапачаткова жалобную акцыю памяці. Каб прыбраць у будучым з акцыі гэтую палітычную скіраванасць на ідэі “рускага свету” і залежнасць ад Крамля, яе неабходна “прыватызаваць”. Такое меркаванне ў жывым эфіры Еўрарадыё выказвае грамадскі актывіст, адзін з арганізатараў сёлетняга святкавання “Дня Волі” Антон Матолька.

“Прыватызаваць мерапрыемства з нагоды такой важнай для беларускай ідэалогіі даты, як перамога ў Вялікай айчыннай вайне, грамадскім актывістам ніхто не дасць. Як толькі там з’явяцца грамадскія актывісты кшталту Паўла Беларуса ці Эдуарда Пальчыса, улады знойдуць падставы, каб такую акцыю разагнаць. Але прыватызаваць яе будуць і зробяць гэта Адміністрацыя прэзідэнта, ідэолагі, КДБ. Як бы смешна гэта не гучала, але на дадзены момант на іх уся надзея. Бо адно тое, што ніхто не перашкаджаў сёлета раздачы “каларадскіх” стужак ― гэта вялікі правал з пункту гледжання бяспекі”, ― кажа Антон Матолька.

Як Мінск скарыстаўся “Несмяротным палком” у гульні з Масквой

Цалкам размову з Антонам Матолькам можна паслухаць тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі