Мбапэ перайшоў у мадрыдскі "Рэал"

Кіліян Мбапэ

Кіліян Мбапэ / realmadrid.com

Кіліян Мбапэ перайшоў у мадрыдскі "Рэал". Кантракт з французскім футбалістам разлічаны да 2029 года. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт іспанскага клуба.

25-гадовы Мбапэ далучыцца да "Рэала" ў якасці свабоднага агента. З 2017-га ён выступаў за ПСЖ. За гэты час стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі клуба: у 307 матчах форвард забіў 256 галоў.

Кіліян Мбапэ — гулец зборнай Францыі. У яе складзе ў 2018-м ён стаў чэмпіёнам свету, а ў 2022-м — віцэ-чэмпіёнам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі