Медыкі ў Беларусі — пераважна жанчыны каля сарака гадоў
20 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень медыцынскага работніка / Еўрарадыё
Напрыканцы 2020 года ў Беларусі было 55,5 тысяч дактароў-спецыялістаў. З іх 43,1 тысячы — практыкуючыя дактары. Медыцынскіх работнікаў налічвалася 125,5 тысяч. Такія звесткі прыводзіць Белстат у аглядзе да Дня медыцынскага работніка.
Пры гэтым у краіне не хапае больш за 10 тысяч медработнікаў. Установы аховы здароўя шукаюць 3077 лекараў-спецыялістаў, 3044 медсёстры, 3044 фельчара і 1640 санітараў, паведамляецца на сайце Рэспубліканскага банка вакансій.
Пераважна сферу медыцыны прадстаўляюць жанчыны. Сярод лекараў-спецыялістаў іх 73,5%. Мужчын толькі 26,5%. Сярэдні ўзрост беларускага лекара — 42,4 года.
Доля жанчын у ліку сярэдніх медыцынскіх работнікаў яшчэ вышэйшая — 95,5%. Мужчын тут толькі 4,5%.
Сярэдняя намінальная зарплата работніка аховы здароўя ў мінулым годзе склала 1144,1 рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.