Меркаваны забойца Нямцова заявіў, што яго катавалі токам

Заур Дадаеў, галоўны абвінавачаны ў забойстве Барыса Нямцова, пацвердзіў, што да яго ўжываліся катаванні. Пра гэта ён распавёў сябрам Грамадскай назіральнай камісіі, якія наведалі яго ў зняволенні, перадае РБК. Па словах Дадаева, невядомыя трое сутак трымалі яго ў склепе, прыкаваўшы кайданкамі да батарэі. Таксама, кажа Дадаеў, да яго ўжывалі электраток і нацягвалі мех на галаву.

Па словах Дадаева, пасля ўжывання электратоку ў яго з'явіліся моцныя болі ў нагах. Праз іх ён не можа спаць.

Журналістка "Новой газеты" Алена Масюк, якая наведвала Дадаева, кажа, што яго заявы пра катаванні не былі належным чынам аформленыя супрацоўнікамі СІЗА. На думку праваабаронцаў, акалічнасці затрымання, распаведзеныя Дадаевым, не звязаныя з яго крымінальнай справай і патрабуюць праверкі згодна з законам.

Фота — AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі