Меркель і Абама дамовіліся пра каардынацыю захадаў па крымскай праблеме
У аўторак адбылася тэлефонная размова канцлера Нямеччыны і прэзідэнта ЗША.
Ангела Меркель і Барак Абама пагадзіліся, што аднабаковае абвяшчэнне "незалежнасці" Крыма і прыняццё яго ў склад Расіі — гэта непрыймальныя ўдары па тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. У гэтай сітуацыі яны лічаць лагічнымі ўведзеныя Еўрапейскім саюзам і ЗША індывідуальныя санкцыі супраць расійскіх ды крымскіх чыноўнікаў, сілавікоў.
У той жа час канцлер Нямеччыны і прэзідэнт ЗША па-ранейшаму застаюцца прыхільнікамі палітычнага дыялогу. Яны заявілі пра намер каардынаваць падыходы па крымскай праблеме, паведамляе УНІАН.
Фота — Reuters