Меркель спытала ў Лукашэнкі, чаму ён не вызваляе палітвязняў

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель спытала ў Аляксандра Лукашэнкі, чаму ён не вызваляе палітвязняў. Адбылося гэта падчас сустрэчы ў Мінску "нармандскай чацвёркі" 11-12 лютага. Але тады пра гэтае пытанне нічога не было вядома. Цяпер жа ў Facebook старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька піша, што Меркель распавяла пра размову з кіраўніком Беларусі "ў гутарцы на траіх".

"На сваей дрэннай рускай мове я наўпрост спытала Аляксандра Лукашэнку, чаму ён не вызваляе палiтычных вязняў. Ён адказаў, што ў Беларусi палiтвязняў няма", — пераказвае словы Меркель Лябедзька. Як можна меркаваць, беларускі апазіцыйны палітык даведаўся пра размову кіраўнікоў Нямеччыны і Беларусі ў кулуарах Рыжскага саміта Усходняга партнёрства.

Нагадаем, што самы вядомы беларускі палітвязень — гэта экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які знаходзіцца за кратамі ад снежня 2010 года.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі