Мігранты плацяць 6 тыс. долараў за тое, каб трапіць у Германію праз Беларусь

Берлін / pixabay
Берлін / pixabay

Нерэгулярныя мігранты з Блізкага Усходу працягваюць прыбываць у Германію праз Беларусь і Расію, піша нямецкае выданне Bild.

Журналісты спасылаюцца на закрытую справаздачу нямецкай паліцыі за чэрвень 2023 года, прысвечаную сітуацыі з нерэгулярнай міграцыяй.

З дакумента вынікае, што за першыя пяць месяцаў 2023 года паліцэйскія выявілі больш за 24 тыс. выпадкаў незаконнага прыбыцця ў краіну. Пасля затрымання людзі падавалі прашэнне аб прытулку. Пры гэтым 1824 мігранты сказалі, што прыехалі ў ЕС праз Беларусь.

"Мяне даставілі самалётам са Стамбула ў Маскву. Адтуль праз Беларусь у Польшчу і далей у Германію", — цытуе BILD затрыманага 37-гадовага сірыйца.

Паводле слоў мужчыны, паездка абышлася яму прыкладна ў 6 тыс. долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі