Мікалая Статкевіча асудзілі на 15 сутак

Мікалая Статкевіча асудзілі на 15 сутак

Суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў Мікалая Статкевіча на 15 сутак арышту за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 

Як распавядала Еўрарадыё, палітык заклікаў 7 красавіка выйсці да Свята-Духава сабора ў Мінску і правесці там малебен за вяртанне крыжоў у Курапаты. Статкевіча затрымалі, калі ён выйшаў з дома, каб ісці на акцыю.

На малебен у цэнтры Мінска 7 красавіка прыйшло каля 150 чалавек.

Паводле інфармацыі праваабарончага сайта "Вясна", па гэтым жа абвінавачанні 13 сутак асуджаны ў Маскоўскім раённым судзе Максім Вінярскі. Яму прысудзілі 13 сутак арышту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі