Міліцэйскае аўто выехала на "сустрэчную" і ўрэзалася ў VW Passat (відэа)
У выніку аварыі пацярпеў кіроўца міліцэйскай машыны і пенсіянер, кіроўца VW Passat.
Аварыя адбылася 9 лістапада недалёка ад Скідаля на Гродзеншчыне.
Як піша партал TUT.BY, відэаздымкі даслаў адзін з відавочцаў. Мяркуючы па становішчы аўтамабіляў на запісе, аўтамабіль міліцыі выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў VW Passat. У ДАІ ад каментароў адмовіліся.