Міліцыя Гродна за тры дні выявіла пяць груп нелегальных мігрантаў

Затрыманыя ў Гродне нелегалы

Затрыманыя ў Гродне нелегалы / grodno.mvd.gov.by

Пяць груп нелегальных мігрантаў выявіла гродзенская міліцыя за тры дні. Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, 4-6 кастрычніка ў вобласці праходзіла аперацыя "Нелегал-2023".

4 кастрычніка міліцыянты разам з памежнікамі выявілі ў лесе каля вёскі Свяцк 13 іранцаў, якія незаконна прыбылі ў Беларусь для пераходу ў краіны ЕС. 5 кастрычніка міліцыянты Кастрычніцкага РУУС Гродна зарам з АМАПаўцамі затрымалі ў адной з кватэр у Гродне 11 незаконных мігрантаў з краін Афрыкі.

Агулам міліцыянты затрымалі 41 мігранта. "Выяўлена 171 парушэнне міграцыйнага заканадаўства, прынята 46 рашэнняў аб выправаджэнні замежнікаў за межы краіны", — заяўляюць у гродзенскай міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі