Міліцыя не выконвае абяцанняў, дадзеных кіраўніцтву Федэрацыі футбола

Міліцыя не выконвае абяцанняў, дадзеных кіраўніцтву Федэрацыі футбола

10 лістапада міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сустракаецца з кіраўніцтвам Беларускай федэрацыі футбола. Размаўляюць у тым ліку пра адносіны міліцыі і футбольных балельшчыкаў, фанатаў. 30 лістапада намеснік старшыні Федэрацыі Сяргей Сафар’ян на прэс-канферэнцыі расказвае журналістам, што сярод іншага гаварылі і пра тое, што міліцыянты не павінны ў сваіх зводках згадваць фанатаў, калі правапарушэнне не тычыцца футбола.

“Калі ёсць нейкае правапарушэнне з удзелам футбольнага фаната, то абавязкова пішацца, што яго здзейсніў менавіта фанат таго альбо іншага клуба. Мы прывялі (міністру унутраных спраў Шуневічу, — Еўрарадыё) прыклад менавіта такой падачы інфармацыі, і пазіцыя міністра была адназначнай — ён даў даручэнне сваім падначаленым. Калі нейкія правапарушэнні не звязаныя з футбольнымі матчамі, то фанат гэта зрабіў, альбо не — не мае ніякага значэння… Згадванне фанатаў у такіх выпадках не павінна нічога ўвогуле азначаць”, — расказвае Сяргей Сафар’ян.

 

Тым часам афіцыйныя зводкі з сайта МУС пасля сустрэчы Шуневіча з футбольнымі чыноўнікамі мала змяніліся (цытуем урыўкі):

16 лістапада

“У Мазыры супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па Гомельскай вобласці ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлілі дачыненне арыштаванага футбольнага фаната да здзяйснення яшчэ аднаго злачынства. У сацыяльнай сетцы на сваёй старонцы 21-гадовы хлопец размяшчаў парнаграфічныя відэаматэрыялы з агульным доступам”.

19 лістапада

"УСК па Гомельскай вобласці па матэрыялах абласнога ўпраўлення ГУБАЗ МУС распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.130 КК Беларусі (“Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці ці розні”). Падазраваным апынуўся адзін з лідараў фанацкага руху ФК “Рэчыца-2014”".

Устаноўлена, што летам бягучага года 17-гадовы хлопец ўгаварыў малалетнюю дзяўчынку славянскай знешнасці збіць аднагодку-цыганку. У выніку псіхалагічнага ўздзеяння паміж дзецьмі завязалася бойка, вынікам якой сталі вырваныя валасы і пабоі. У цяперашні час фігурант справы арыштаваны за іншыя злачынствы”.

24 лістапада

“У Брэсце каля начнога бара футбольны фанат распыліў газ у твар мінакам і збіў іх”.

25 лістапада
“Супрацоўнікі ГУБАЗ МУС затрымалі групу футбольных фанатаў, якія збілі наведвальнікаў аднаго з бараў абласнога цэнтра. За беспадстаўную бойку затрыманыя трое хуліганаў, ўсталёўваюцца асобы яшчэ больш за 10 ультрас, якія ўдзельнічалі ў злачынстве.
Таксама вядома, што футбольныя хуліганы займаюцца рознымі відамі адзінаборстваў. Каб замацаваць атрыманыя навыкі на практыцы, яны спецыяльна правакуюць канфлікты, як правіла, з п'янымі наведвальнікамі забаўляльных устаноў, і збіваюць іх. Часам, з мэтай запалохвання ахвяраў і для таго, каб пазбегнуць адказнасці, фанаты прадстаўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі